Приветствую Вас, Гость! Регистрация RSS

Futball

Четверг, 25.04.2024
Главная » 2012 » Ноябрь » 9 » Андрэй Арамнаў. Адзін з наймацнейшых асілкаў планеты
19:17
Андрэй Арамнаў. Адзін з наймацнейшых асілкаў планеты

Гэты барысаўскі штангіст паставіў два сусветныя рэкорды ў цяжкай вазе. Сёння канкурэнты і блізка не могуць падысці да гэтых вынікаў. ― Нарадзіўся я ў Беларусі, у звычайнай працоўнай сям’і, эмігранцкай, ― Андрэй расказвае пра сваю “народную” біяграфію. — Спачатку сюды з Расіі прыехаў дзядуля. Відаць, ведаў, што трэба ў Беларусь выпраўляцца. Затым сюды перабраліся бацька і маці. Я з’явіўся на свет у 1988-м годзе. Сям’і лёгка не жылося. Бацька працаваў электрыкам на чыгунцы. Маці — на мясакамбінаце, а сёння яна робіць на заводзе медыцынскіх прэпаратаў. Навучаўся я ў простых барысаўскіх школах. Затым скончыў у Бабруйску вучылішча алімпійскага рэзерва… Здавалася б, звычайны лёс звычайнага беларускага спартсмена. У зале штангі барысаўскай дзіцяча-юнацкай школы, дзе і сёння займаецца Арамнаў, пра яго кажуць: “Такіх штангістаў нараджаецца адзін у 100 гадоў”. І падкрэсліваюць, што ад самага пачатку Андрэй быў чалавекам, які вылучаўся. ― Перад тым, як я нарадзіўся, здарылася аварыя на атамнай электрастанцыі. У той час на свет з’яўляліся дзеці незвычайныя, і я таксама нарадзіўся незвычайны. У мяне атрымалася так, што вялікі палец правай рукі як бы раздваіўся, быў абсалютна нармальны шосты палец — і мышцы, і вены былі,― апісвае Андрэй гэтую пікантную сітуацыю. — Але ўсё так склалася, што трэба было выступаць на міжнародных стартах, а правілы там такія: ва ўсіх удзельнікаў усё павінна быць аднолькава. І калі мне было чатырнаццаць, зрабілі аперацыю… Так Андрэй Арамнаў стаў у роўныя ўмовы з іншымі штангістамі. І сёння пра тую пазнаку нябёсаў ніхто і не здагадваецца. Быстрые услуги по регистрации фирм.
Просмотров: 814 | Добавил: qqq | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: